З 2018 года ў дзіцячай бібліятэцы працуе этнаграфічны пакой "Хата з матчынай душою". Ён быў створаны намаганнямі ўсяго калектыва. 

Этнаграфічны пакой пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, распрацоўваюцца разнастайныя экскурсіі і мерапрыемствы. Тут можна не толькі пачуць цікавую гісторыю пра старыя рэчы, але і ўбачыць работы сучасных умельцаў: цацкі-свістулькі, дэкаратыўныя пано, гліняны посуд і шмат іншых вырабаў. Тут дзеці і з беларускай казкай пазнаёмяцца, і ў народную гульню пагуляюць, і песню родную пачуюць.

Задачы:

  • стварыць прадметнае асяроддзе для работы па вывучэнні фальклору і багатых нацыянальных традыцый;
  • прывіваць любоў да беларускай мовы, як асноўнага элемента нацыянальнай культуры, праз знаёмства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці: пацешкі, забаўлянкі, калыханкі, казкі, загадкі, гульні, легенды;
  • знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў і мастакоў, фальклорам, народным промыслам;
  • фарміраваць уяўленні пра прадметы адзення, прылады працы, прадметы побыту нашых продкаў.
  • знаёміць з беларускім народным мастацтвам, як эфектыўным сродкам фарміравання станоўчых адносінаў да працы, любові да Радзімы, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (сурвэткі, ручнікі);
  • фарміраваць уяўленні аб народных святах.

  

Калі ласка, у нашу хату!

 

xata 2