Іх імены ў гісторыі края

Краязнаўства на кніжных старонках

История района 

 

 

Zhabinka                                                     

 

                             Да гэтых дзён –
                            Праз слёзы і пакуты,
                            Праз доўгі цяжкі шлях –
                            Дайшла да нас
                            Прыгожая, бы песнь,
                           Як голас траў пачуты,
                           Цудоўнейшая спадчына твая.
                                                   А.Бензярук

 

  

 

Ва ўмовах адраджэння беларускай гісторыі, культуры, мовы ўзрастае цікавасць да мінулага, сваіх каранёў, да пазнання “малой радзімы”. Усе больш і больш з’яўляецца неабыякавых да лёсу сваёй зямлі людзей, расце цікаўнасць да гістарычных падзей.

Раскрыцце далёкіх старонак мінулага справа патрэбная і тым, хто жыве, і тым, хто будзе жыць апасля. Памяць нашая вымушае беражліва збіраць сведчанні пра былое.

Кожны зямны куточак прыгожы сваёй непаўторнасцю. Жабінкаўшчына – край самабытны, багаты гістарычнымі традыцыямі, шчодры на таленты.

Жабінкаўскі раён утвораны ў 1940 годзе і адноўлены ў сённяшніх межах у 1966-ым, - адзін з найменшых у нашай краіне і, бадай, самы маленькі ў Брэсцкай вобласці. Яго тэрыторыя вымяраецца ўсяго ў 0,7 тысячы км2, а насельніцтва налічвае толькі 24,5 тысячы чалавек. Тым не менш, раён мае багатую гісторыю, якую стваралі і ствараюць людзі, што жывуць тут.

Вы цікавіцеся гісторыяй Жабінкаўшчыны? У гэтым раздзеле сайта вы знойдзеце цікавыя і карысныя матэрыялы аб гісторыі краю, людзях, якія ўслаўлялі ці ўслаўляюць наш край, аб сённяшнім жабінкаўшчыны.

 

Цікавую і карысную інфармацыю аб Жабінкаўскім раёне Вы можаце знайсці на сайтах:
КРАЯЗНАЎСТВА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ http://kb.brl.by/

Несцярчук. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны http://orda.of.by/.lib/nesterchuk/zppb/115

Радзіма майго духу. http://www.radzima.org/be/rayon/zhabinkauski.html

Фото Планета. Фотографии городов, поселков, сел и деревень 

http://foto-planeta.com/region/3156/3/zhabinkovskiy-rayon.html

 

karta raona