ПАМЯТНЫЯ І ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ
ЖАБІНКАЎСКАГА РАЁНА
Ў 2021 ГОДЗЕ

 

455 гадоў (1566 г.) як адбыўся першы афіцыйны перапіс насельніцтва на жабінкаўскіх землях, што ўваходзілі ў склад Берасцейскага ваяводства. 

 

zarkba260 гадоў (1761 г.) як ў вёсцы Арэпічы Жабінкаўскага раёна быў пабудаванаы храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

 

 

 

 

zhevzyk110 год з дня нараджэння МІХАІЛА МАКАРАВІЧА ШАЎЧУКА (1911–1994, в. Вялікія Якаўчыцы Жабінкаўскага раёна), легендарнага савецкага разведчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў бяспекі і органаў унутраных спраў.

 

 

 

  

 

len50 гадоў (25 студзеня 1971 г.) з часу ўтварэння Ленінскага сельскага Савета.

 

 

 

 

  

AZATU505 гадоў (27 студзеня 1516 г.) адзначыць сяло Азято Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (цяпер аграгарадок Азяты).

 

 

 

 

  

ZER510 гадоў (1471 г.) адзначыць вёска Старое Сяло Жабінкаўскага раёна.

 

 

 

 

 

 

 

 

KOST275 гадоў (4 лютага 1746 г.) з дня нараджэння КАСЦЮШКІ ТАДЭВУША АНДРЭЯ БАНАВЕНТУРЫ (1746–1817, па версіі біёграфа Карла Фалькенштэйна месцам нараджэння з’яўляецца маёнтак Сяхновічы ў Берасцейскім павеце), у цяперашні час в. Малыя Сяховічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) – дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтенанта, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., нацыянальнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі.

 

 

xxx10 гадоў (19 мая 2011 г.) з часу адкрыцця Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея (в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна).   

 

 

 

 

CACALOVA390 гадоў (14 мая 1631 г.) ў хроніках Вялікага Княства Літоўскага з’явілася першая згадка пра вёску Сакалова Жабінкаўскага раёна.

 

 

 

 

gadulko75 гадоў (17 мая 1946 г.) з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ГАДУЛЬКІ (1946–1993, в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна) – паэта, педагога, аўтара лірычных вершаў, санэтаў. 

 

 

 

 

 

 

 

krup345 гадоў (24 мая 1676 г.) як заснаваны Крупчыцкі каталіцкі кляштар (у цяперашні час вёска Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна). Будынак яго не захаваўся, аднак засталася багатая гісторыя кармяліцкага манастыра. 

 

 

ppp285 гадоў (12 чэрвеня 1736 г.) з часу першай згадкі пра вёску Панцюхі Жабінкаўскага раёна.

 

 

 

 

 

ctar80 гадоў (25 чэрвеня 1941 г.) назад быў створаны Старасельскі партызанскі атрад, што насіў пазней імя легендарнага разведчыка Міхаіла Мікітавіча Чарнака.

 

 

 

 

rrr125 гадоў (15 чэрвеня 1896 г.) з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА КІТАЕЎСКАГА (1896–1940, в. Стаўпы Жабінкаўскага раёна) – паэта, аўтара вершаў на рускай і ўкраінскай (палескай) мовах.

 

 

 

 

 

 

 

traf110 гадоў (16 жніўня 1911 г.) з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАФІМУКА (1911–1999, в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна) – расійскага вучонага-геолага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка АН СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1950), дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994), Героя Сацыялістычнай Працы (1944).

 

 

olimp55 гадоў (1 верасня 1966 г.) адзначыць школа алімпійскага рэзерву (былая Жабінкаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа). 

 

 

 

 

rai55 гадоў (12 кастрычніка 1966 г.) з часу ўтварэння Жабінкаўскай райсельгастэхнікі (сучасная назва ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»).

 

 

 

 

 

sharnak110 гадоў (2 май 1942 г. ) з дня нараджэння МІХАІЛА МІКІТАВІЧА ЧАРНАКА (1911–1943, в. Старое Сяло, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) – удзельніка падпольнай барацьбы ў перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху на Брэстчыне, кіраўнік разведкі Старасельскага партызанскага атрада. Пасля яго гібелі атрад названы яго імем.

 

 

  

pmk55 год (16 лістапада 1966 г.) з дня ўтварэння ПМК-10 (першапачатковая назва Жабінкаўская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя). 

 

 

 

 

poesd150 год (28 лістапада 1871 г.) як праз станцыю Жабінка прайшоў першы цягнік і пачаўся рух па Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы.

 

 

 

 

kasko70 гадоў (10 снежня 1951 г.) з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА (АЛЕСЯ) КАСКО (1951–2018,  в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) – паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У.Калесніка (2008).

  

 

 

 

ПАМЯТНЫЯ І ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ
ЖАБІНКАЎСКАГА РАЁНА
Ў 2020 ГОДЗЕ

 

2018-2020 гг. аб’яўлены Гадамі малой радзімы. 

 

raen

 

 

80 гадоў (15 студзеня 1940 г.) з часу заснавання Жабінкаўскага раёна.

 

 

 

  

 

matee

 445 гадоў (1575 г.) аг. Мацеевічы ўпершыню сустракаецца ў дакументах Вялікага Княства Літоўскага.

   

 

 

asd

   80 гадоў (люты-кравасік 1940 г.) створаны  калгасы:      імя Сталіна (в. Вежкі), імя Молатава (в. Шпіталі), «17 верасня» (в. Глыбокае), і «Шлях сацыялізму» (в. Карды).

 

 

 

 

rak

 455 гадоў (вясна 1565 г.) з часу першай згадкі аб аг. Ракітніца і Хмелева.

 

 

 

 

  

  

choroh

 

 90 гадоў (30 сакавіка 1930 г., в. Налезнікі Сцяпанкаўскага сельсавета) з дня нараджэння ШОРАХА Рыгора Паўлавіча, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

 

 

ryu

  90 гадоў (11 ліпеня 1930-2002 гг., в. Падбулькава Жабінкаўскага раёна) з дня нараджэння РЭЯ Івана Пятровіча, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. (2000 г.)

 

 

 

  

 

kraj

  180 гадоў (25 ліпеня 1840-1903 гг., в. Азяты Жабінкаўскага раёна) з дня нараджэння КРАЧКОЎСКАГА Юльяна Фаміча, фалькларыста, этнографа, гісторыка, археолага, педагога.

 

 

 

 

 

 

cpsc 295 гадоў (лета 1725 г.) спаўняецца Спаса-Праабражэнскай царкве (аг. Хмелева Жабінкаўскага раёна), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

 

 

  

xmel 20 гадоў (восень 2000 г.) спаўняецца з часу заснавання праваслаўнага Хмелеўскага мужчынскага манастыра.

 

 

 

  

 

cvato  135 гадоў (кастрычнік 1885 г.) з часу заснавання Свята-Пакроўскага храма ў г. Жабінка.

 

 

 

 

kiho  70 гадоў (1 кастрычніка 1950 г.) з часу адкрыцця Жабінкаўскага кінатэатра.

 

 

 

 

dk  70 гадоў (1 лістапада 1950 г.) з часу адкрыцця ў г. Жабінка новага Дома культуры.

 

 

 

  

 

german  125 гадоў (10 лістапада 1895-1937 гг., в. Дзяменічы Хмелеўскага сельсавета), з дня нараджэння ГЕРМАНОВІЧА Маркіяна Якаўлевіча ваеннага дзеяча, камкора, удзельніка Першай сусветнай вайны, героя Грамадзянскай вайны.

 

 

 

 

 

  

 

zhab Alena  60 гадоў (8 снежня 1960 г., в. Сакалова Хмелеўскага сельсавета) з дня нараджэння ЖАБІНКАЎСКАЙ (Ахматавай) Алёны Міхайлаўны, паэтэссы.

 

 

 

 

 

 

 

  

 

gorod  50 гадоў (23 снежня 1970 г.) г. Жабінка атрымала статус горада.

           

     

 

 

ПАМЯТНЫЯ І ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ
ЖАБІНКАЎСКАГА РАЁНА
Ў 2019 ГОДЗЕ

 

2018-2020 гады ў краіне аб’яўлены Годам малой радзімы.

benz 50 гадоў  (4 студзеня 1969 г.)  з дня нараджэння гісторыка, журналіста, пісьменніка, супрацоўніка раённай газеты “Сельская праўда” Анатоля Расціслававіча Бензярука.

 

 

 

torf50 гадоў (7 лютага 1969 г.) адзначыць ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”. 

 

 

 

30 гадоў (15 лютага 1989 г.) спаўняецца з часу заканчэння вайны ў Афганістане, на якой загінулі чацвёра жабінкаўцаў: Сяргей Грудніцкі, Валерый Мігель, Мікалай Мароз і Васіль Дудар.

 

rbenz75 гадоў (27 лютага 1944 г.)  адзначаецца з дня нараджэння Расціслава Мацвеевіча Бензерука вядомага беларускага пісьменніка.

 

 

 

 

 

 

kombain55 гадоў (9 красавіка 1964 г.) адзначыць ААТ “Рагазнянскі”.

 

 

 

 

 

korova485 гадоў (13 красавіка 1534 г.) адзначаць вёскі Якаўчыцы, Пруск. 

 

 

 

 

 

55 гадоў (15 красвіка 1964 г.) споўніца ААТ “Ракітніца”.

 

vkl430 гадоў (16 красавіка 1589 г.) ўпершыню ў справаводстве Вялікага Княства Літоўскага, Рускага ды Жамойцкага з’явіліся згадкі пра Грыцэвічы і Семенаўцы, Сцяпанкі і Ханькі. 

 

 

 

 

ar1510 гадоў (25 красавіка 1509 г.) як ў прывілеі караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта І Старога згадваюцца вёскі: Сяхновічы, Арэпічы і Жыцінь. 

 

 

 

 

 

ar270 гадоў (14 чэрвеня 1949 г.) спаўняецца ААТ “Хмелева”.

 

 

 

 

Brest1000 гадоў (ліпень 1019 г.) спаўняецца  гораду Брэсту, а наш горад, як спадарожнік будзе таксама адзначаць гэты юбілей.

 

 

 

 

 

65 гадоў (16  ліпеня 1954 г.) спаўняецца Крыўлянскаму і Хмелеўскаму сельскім cаветам.

  

Sovetskie75 гадоў (21 ліпеня 1944 г.) з часу  вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

 

 

 

 

 

75 гадоў (жнівень 1944 г.)  будзе адзначаць філіял “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкай міжраённай гандлёвай базы”.

 

kombain

 

 50 гадоў (21 жніўня 1969 г.)  адзначыць ААТ “Жабінкаўскі”.

 

 

 

 

bolnica75 гадоў (верасень 1944 г.) з часу адкрыцця ў Жабінцы раённай бальніцы.

 

 

 

 

 

 

Belarus 1944 1946 195480 гадоў (17 верасня 1939 г.)  з дня ўз’яднання ЗаходняйБеларусі з БССР. 80 гадоў (17 верасня 1939 г.)  з дня ўз’яднання ЗаходняйБеларусі з БССР.

 

 

 

 

kastyshka215 гадоў (17 верасня 1794 г.)  з часу  касцюшкаўскага паўстання і бітвы на Вялікім Крупчыцкім полі каля в.Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна.

 

 

 

 

gkh about1

 80  гадоў (19 верасня 1939 г.) адзначыць камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Жабінкаўская ЖКГ”. (КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”).

 

 

 

 

selskaya75 гадоў  (29 кастрычніка 1944 г.) адзначае  раённая газета  “Сельская праўда”. 

 

 

brobl80 гадоў (4 снежня 1939 г.) з часу стварэння Брэсцкай вобласці. 

 

 

 

 

 

mchs75 гадоў (1944 г.)  спаўняецца Жабінкаўскаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях. (РАНС).