logo19 лютага 2017 г. у Сцяпанкаўскай СБ адбылося экалагічнае падарожжа “Балота – прастора таемная і загадкавая” да дня водна-балотных абшараў. У бібліятэцы аформлена кніжная паліца “В царстве болот”.

Дзеці даведаліся, што такое балоты і як яны ўтварыліся, пра іх таямніцы, расліны, птушак, якія там жывуць. Паслухалі цікавыя гісторыі, што адбываліся на балотах і пазнаёміліся з кнігамі па гэтай тэме: “Природные сообщества Беларуси”, “Волшебный сундучок” С.Волков, “Падарожжа з белай цапляй”, “Земнаводныя. Паўзуны”.

Дзеці бралі ўдзел у конкурсах: “Аптэка на балоце”; “Таямнічыя расліны”; “Адгадай, хто я?”.