2 сакавіка 2017 г. для вучняў 10 “А”, 8 “Б” ДУА «СШ № 3 г. Жабінкі» і 10 “Б” ДУА  «Ліцэй г. Жабінкі» была прадстаўлена відэапрэзентацыя “Хай будзе слова чыстым, як  крышталь!..”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга,  перакладчыка, тэатразнаўца Алеся Звонака.

Жыццё людское – непаўторны дар,
дзе кожны дзень і творчасць, і натхненне.
Над ім не ты — народ твой гаспадар.
Алесь Звонак

Вядучыя Славуціч В.А. і Кулік А.М. пазнаёмілі прысутных с жыццём і творчасцю гэтага таленавітага чалавека.

Алесь Звонак - паэт высокай культуры, яму, як сталаму майстру, падуладны і лірычны верш, і паэма і такі класічны жанр, як санет. І сапраўды, прыгожае слова паэта “чыстае, як крышталь” адчыняе дзверы людскіх душ, каб у сэрцах навечна пасяліліся дабро, праўда, прыгажосць.

Усё падуладна волi Чалавека —

Заканамернасць

смерцi i быцця:

Ён пераможцам

выйдзе ў бiтве векам

Свайго нядоўгавечнага жыцця!

Алесь Звонак