20 сакавіка 2017 г. для вучняў 10 «Б» класа «СШ № 1 г. Жабінкі» і іх класнага кіраўніка Іпатавай Марыны Аляксандраўны прайшла відэапрэзентацыя «Святая Еўфрасіння - асветніца зямлі беларускай», прысвечаная святкаванню Дня праваслаўнай кнігі.

Ружай чароўнай калісь Прадслава

У Полацку слаўным квітнела,

Вартым унучкі самога Усяслава

Розумам светлым звінела.

Сватаўся князь не адзін да яе,

П’яны вачэй яе сінню,

Іншая ж доля на гоні свае

Клікала ўжо Еўфрасінню.

 

Вядучыя Славуціч В.А. і Андрасюк Ю.Г. пазнаёмілі прысутных с жыццём гэтай вялікай асветніцы, гісторыяй Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Як сведчыць аўтар жыція,  Еўфрасіння была “памочніца пакрыўджаным, зажураным суцяшэння, распранутым адзенне, хворым наведванне ці, проста кажучы, - для ўсіх была усім… Еўфрасіння – няўвядальная кветка райскага саду. Еўфрасіння – арол, што лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліўшы зямлю Полацкую”.

Есць людскія лёсы, што прамільгнуць на жыццёвым небасхіле знічкай і знікнуць назаўсёды. А есць, што гараць стагоддзі яснай зоркай у сусвецці жыцця, прымушаюць нас углядацца ў высокую далячынь.