11 красавіка 2017 года ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная сустрэча «А на душы і светла, і шчымліва…» з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, перакладчыцы Раісы Андрэеўны Баравіковай для вучняў 8 «Б» класа «СШ №3 г. Жабінкі» і ўдзельнікаў клуба «Суразмоўнік».

Вядучыя літаратурнай сустрэчы, супрацоўнікі раённай бібліятэкі Андрасюк Ю.Г. і Славуціч В.А., з дапамогай відэапрэзентацыі  пазнаёмілі прысутнічаючых з жыццёвым і творчым шляхам знакамітай пісьменніцы, цікавай паэткі, сціплага чалавека Раісы Андрэеўны Баравіковай.

Раіса Андрэеўна Баравікова — сапраўдны творца, які піша душой: у яе вершах адчуваюцца і ноткі хвалявання, і ласкавая ціхамірнасць, і шчырае захапленне наваколлем. Раіса Андрэеўна ўслаўляе прыгажосць чалавечых адносінаў, раскрывае духоўны свет беларускай жанчыны, якая верыць у чыстае каханне, шчырае сяброўства, мае пачуццё ўласнай годнасці і жыве вялікай еднасцю з роднай зямлёй.

А зараз мы ўсе разам пажадаем Раісе Баравіковай, вялікаму Майстру слова з нагоды 70-гадовага юбілея творчых поспехаў, новых кніг!

 

Жадаем шчыра шчасця Вам
І запаветных мар здзяйснення.
Яшчэ каб рос, назло гадам,
Запас бадзёрасці, натхнення.


І каб у працы плён заўжды
Багаты быў і людзям мілы,
І каб ні смутку, ні бяды
Нішто ніколі не чыніла.