1 чэрвеня 2017 г. у Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася конкурсная праграма «Остров Детство на планете Лето», дзе сабраліся дзеці 1-9 класаў. Вядучая распавяла пра лета, канікулы і адпачынак. Чыталі вершы Якуба Коласа «Летам», Янки Купалы «Лета», «Дуб», «Рэчка», «Поле». Потым дзеці падзяліліся на каманды і ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях: «Перадай карандаш», «Сіямскія блізняты», «Жаба», «Кенгуру».

Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў інтерактыўнай гульні-казцы «Рэпка». Самыя актыўныя удзельнікі свята Новік Валерыя, Цярохіна Паліна, Гадлеўскі Саша, Такарчук Данііл.