На абанеменце Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава «Краязнаўца і гісторык літаратуры Берасцейшчыны», якая прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, педагога, прафесара Уладзіміра Калесніка (1922-1994).

    «Пісаць — значыць дзяліцца перажытым і перадуманым, дзяліцца станоўчым і адмоўным, пакланеннем красе і асуджэннем агіднасці, суцішэннем спакус і адольваннем зла ў сабе».

 

У. Калеснік

Выстава прадстаўлена ў двух раздзелах.

Першы раздзел — «Передуманае, перажытае, запісанае».

У гэтым раздзеле прадстаўлены навуковыя працы Уладзіміра Калесніка: «Зорны спеў : Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды» (Мінск, 1975), «Лёсам пазнанае : Выбраныя літаратурныя партрэты» (Мінск, 1982), «Тварэнне легенды : Літаратурныя партрэты і нарысы» (Мінск, 1987), «Янка Брыль : Нарыс жыцця і творчасці» (Мінск, 1990). А таксама літаратурныя творы: «Пасланец Праметэя» (Мінск, 1984), «Доўг памяці» (Брэст, 2005).

Другі — «Даследчык з уласнай думкай».

У гэтым раздзеле сабраны даследванні творчасці пісьменніка і біяграфічныя матэрыялы аб празаіке, напісаныя вядомымі беларускімі даследчыкамі і літаратарамі.

Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да творчасці гэтага вялікага чалавека Уладзіміра Андрэевіча Калесніка!