1 верасня 2017 года ў Дзень ведаў супрацоўнікі Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі свята кнігі «Не словам адзіным, але… буквіцай», прысвечаннае 500-годдзю беларускай пісьменнасці і кнігадруку, для вучняў ліцэя і СШ №3.

 

Свята ладзілася ў актавай зале Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Вядучыя В. Савуціч і А. Гарбацюк пазнаёмілі прысутных з першаасветнікамі зямлі беларускай: Еўфрасінняй Полацкай, Сімяонам Полацкім, Кірылам Тураўскім і першадрукаром Францішкам Скарыной. Тут гучалі вершы П. Броўкі, Л. Геніюш, Н. Ярмак, прысвечаныя асветнікам. Салістка эстраднай студыі «Золак» пры ГДК А. Пракошына выканала песні «К табе, Беларусь» і «Белая ластаўка».

Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу-панараму «Спачатку было слова», на якой прадстаўлены кнігі, прысвечаныя беларускаму кнігадруку, «Слуцкае Евангелле». Аздобіў выставу трыпціх «Вобразы Залатога веку», выкананы ўдзельнікамі аб’яднанняў «Аўтарская лялька» педагог Уласюк Н.М. і «Кераміка» педагог Сцепанюк Н.І. пры ДУА «Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці для дзяцей і моладзі»