25 верасня 2017 года ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар-партрэт  «Я сэрцам пісаў сваю кожную песню» да 105-годдзя з дня нараджэння   беларускага і савецкага паэтперакладчыка, грамадскага дзеяча, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Максіма Танка для для вучняў старэйшых класаў ДУА «СШ №3 г. Жабінкі».

Вядучыя літаратурнай сустрэчы, супрацоўнікі раённай бібліятэкі Андрасюк Ю.Г. і Славуціч В.А., з дапамогай відэапрэзентацыі  пазнаёмілі прысутнічаючых з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага паэта, сціплага чалавека Яўгена Іванавіча Скурко (сапраўднае імя паэта).

Імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка – адно з пазначаных залатымі літарамі ў гісторыі беларускага прыгожага пісьменства.

Творчасць Максіма Танка надзвычай велічная, яе ведаюць як у нас, так і далёка за межамі рэспублікі. Можам смела казаць, што Максім Танк — сусветны паэт. Ад першых зборнікаў, якія прыйшліся на 30-ыя гады, ён пачаў пісаць вялікую кнігу пра беларускі народ, яго гісторыю, пра мінулае, сучаснае і будучае краіны.

«З паэзіі Максіма Танка паўстае вобраз роднай зямлі, Радзімы - бясконца прыгожай, мілай сэрцу, неад'емнай ад усяго, з чым і дзеля чаго жывеш...» (В. Бечык)