stol14

 

 

Родны куточак, бацькоўская хата,
Колькі там ласкі, дабра, чысціні!
Маці з парога дзяцей сустракае,
Мрояцца думкі аб гэтым у сны…

 

21 жніўня 2018 г. ў дзіцячай бібліятэцы адбылося фальклорнае свята “Фарбы беларускай хаткі”. Усе прысутныя адправіліся ў цікавае падарожжа па краіне нашых продкаў. Вядучыя Гурыш Вольга і Федарук Ангеліна павіталі гасцей хлебам–соллю, расказалі пра сімвалы гэтага добрага звычаю.  

Дзеці апынуліся ў вясковай хаце, дзе іх сустракалі бабуля (Прадзелюк Таццяна) і яе ўнучак Янак (Нікіцюк Сямён), якія пазнаёмілі з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі побыту. Госці мерапрыемства даведаліся пра прызначэнні печы ў вясковай хаце і самае пачэснае месца – чырвоны кут. 

На свяце ішла размова і пра беларускую народную вышыўку. Характэрныя прыёмы гэтага рамяства, арыгінальныя ўзоры сапраўды беражліва захоўваліся і развіваліся, асабліва ва ўпрыгожанні адзення і шматлікіх рэчаў хатняга ўжытку. З пакалення ў пакаленне перадаваліся навыкі майстэрства і адмысловыя рэчы – ручнікі, абрусы, сурвэткі, дываны, вышытыя крыжам і гладдзю.

Дзеці паглядзелі інсцэніроўку беларускай казкі “Разумны заяц” ў выкананні лялечнага гуртка “Церамок”, адгадалі загадкі на тэму “Беларуская кухня”, гулялі ў гульні, паслухалі музыкальныя творы на балалайцы ў выкананні Нікіцюка Сямёна.
Да свята падрыхтаваны кніжныя выставы “Край мой там, дзе продкаў карані” і “Кошык весялосці”.

Госці змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускі побыт, але і далучыцца да багатай культурнай спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і даражыць ім.

stol6

stol10

stol11

stol12

stol13

stol14

stol15