KaskoПрэзентацыя новай кнігі А. Каско “Межавыя знакі” адбылася 18 лістапада ў чытальнай зале Жабінкаўскай центральнай раённай бібліятэкі. Вядучая, бібліятэкар чытальнай залы Славуціч Валянціна Анатольеўна, расказала вучням ліцэя г. Жабінка аб жыццёвым і творчым шляху паэта, які ўслаўляе родны кут, Бацькаўшчыну, імкнецца прывіць любоў да роднай мовы. Алесь Каско прадставіў на суд слухачоў свой новы зборнік вершаў “Межавыя знакі”. На прэзентацыі прысутнічалі сябры паэта: І. Мельнічук, А. Філатаў, В. Дэбіш, І. Арабейка, якія вельмі цёпла выказваліся пра Алеся Каско, як паэта, перакладчыка, эсеіста. Васіль Дэбіш сказаў, што па творчасці Алесь Каско стаіць у адным радзе з Уладзімірам Калеснікам і Нінай Мацяш.

Чытальнікі Неводнічак Наталля, Цывілька Кацярына і Клепаносаў Мікіта прачыталі вершы з новай кнігі паэта - “Было. Не вярнуць”, “Малітва”, “Дзіўна жыць”, Рэдкі настрой”, верш прысвечаны Нілу Гілевічу “Паэт-рака”.
Пад час сустрэчы пісьменнікі перадалі ў дар бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі, а ў канцы мерапрыемства свой верш чытала Неводнічак Наталля.