logotin   У Сцяпанкаўскай бібліятэцы з 2 па 4 студзеня 2015 г. прайшоў тыдзень казак. Аформлена кніжная выстава “Падарожжа ў вёску казак” з аддзеламі: “Казкі чужаземкі”, “Казкі і казачнікі”, “Руская народная казка”, “Цудоўны свет беларускай казкі”. Прайшло мерапрыемства падарожжа па казках “Запрашаем у Казкаград: усіх дзяўчынак і рабят”.Падарожнічая па казках дзеці 3-7 класаў спыняліся на прыпынках: “Назаві імя”, тут дзяцей ждалі героі казак, а рабята называлі іх поўнае імя. Наступны прыпынак меў назву “Угадай казку”, па пытаннях і ўрыўках казак дзеці давалі назву. На прыпынку “Канек-гарбунок”, дзецям трэба было паказаць акцёрскае майстэрства, паказаць вобраз, звычкі героя. Прыпынак “Пошта”, усіх ждалі тэлеграмы, а дзеці адгадвалі каму, ці ад каго яна прыйшла.

    У наступны дзень прайшла віктарына “Знаўцы казак”, дзецям 1-7 класаў. Бібліятэкар паведаміла што такое казка, якія яны бываюць. А дзеці адказвалі на пытанні па вядомым казкам.

    Яшчэ у тыдзень казак быў конкурс малюнкаў “Мая любімая казка”, чытачы малявалі сваіх любімых казачных герояў, хто карыстаўся кнігамі, хто па памяці.

  Актыўнымі ўдзельнікамі на працягу ўсіх мерапрыемстваў былі: Саўчук Насця, Савашэвіч Даша, Самасюк Сярожа, Мендзяльчук Дзяніс (7 кл.), Цярохіна Паліна, Аўсяйчук Даша (5 кл.), Аўсяйчук Карына (3 кл.)