Vistava Geta nasha z taboi bijgrafij15 студзеня 2015 года Жабінкаўскі раён адзначыў 75-годдзе з часу утварэння. З гэтай нагоды 16 студзеня 2015 года Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка да ўрачыстага мерапрыемства падрыхтавала выставу-панараму “Гэта наша з табой біяграфія”.

Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў.

Першы раздзел “З крыніц спрадвечных” прадстаўляе гістарычную спадчыну Жабінкаўшчыны да 1940 года.

Другі раздзел “Дарогамі вызвалення” расказвае аб Жабінкаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у ім прадстаўлены фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі аб людзях, загінуўшых у баях за нашу зямлю і імёны якіх носяць вуліцы горада Жабінка, дакументальныя звесткі аб баявых падзеях, якія праходзілі на Жабінкаўшчыне.

У раздзеле “Шчыра на ўспамін…” прадстаўлена Жабінкаўшчына ў гады савецкай улады ў фотаздымках, кнігах, артыкулах, справаздачах савецкіх часоў.

Раздзел “Маленькі раён – вялікія людзі” знаёміць са знакамітымі нараджэнцамі нашага раёну і людзьмі, якія сваёй працай уславілі наш край.

У раздзеле “Найноўшая спадчына” прадстаўлены розныя матэрыялы аб сучасным сацыяльна-эканамічным стане раёна, паказаны дасягненні ў розных галінах гаспадаркі. Адлюстравана дзейнасць буйных заводаў Жабінкаўшчыны – цукровага, камбікормавага, торфабрыкетнага. Асобным падраздзелам акрэслена “Жабінкаўшчына турыстычная”. У ім прадстаўлены матэрыялы аб санаторыях “Буг” і “Надзея”, аграэкасядзібах, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, розных турыстычных аб’ектах.

Жабінкаўшчына літаратурная адлюстравана ў раздзеле “Роднай зямлі галасы”, на якой прадстаўлены выданні з творчасцю нашых землякоў.

Жабінкаўшчына на старонках прэсы, пачыная з 1940-х гг. да сучаснасці, прадстаўлена ў раздзеле “Навіны жыцця”.

Архіўныя матэрыялы сацыяльна-эканамічнага стану раёна пры яго стварэнні прадстаўлены ў раздзеле “1940”, лічбы сучаснага стану эканомікі – у раздзеле “2015”.