PhotoLab У Цукровазавадской гарадской бiблiятэцы 21.01.2015 адбылося мерапрыемства «Казачнае свята» з удзелам вучняў 1"А" кл. СШ № 2 (настаўнiк Андрасюк Н.А).
  Бiблiятэкар Няменшая Т.В. правяла дзяцей па дарозе ў казку, на якой іх сустракалі розныя цікавыя заданнні. Спачатку хлопчыкi i дзяучынкi паспяхова адолелi першы этап вiктарыны «З якой я казкi..?». Другiм крокам стала латарэя. Дзеці пераапрануліся ў казачных герояў, а потым адгадвалі, хто з якой казкі.
 Не менш зацiкавiла вучняў і слайд-віктарына «Угадай-ка» па мультыплікацыйных фільмах, якія зняты паводле казак. За кожны правiльны адказ яны атрымлiвалi салодкi прыз. 

  Да мерапрыемства бiблiятэкарамi Скалiнай С.В. i Няменшай Т.В была падрыхтавана кнiжная выстава «Казкi з усяго свету». Напрыканцы свята хлопчыкi і дзяўчынкi дэманстравалі свае веды ў разгадваннi красвордаў паводле казак. Усе ўдзельнiкi паспяхова справіліся з заданнем!
   Увогуле, “Казачнае свята” ў першакласнiкаў прайшло ў добрым настроі i з жаданнем таго, каб цудоўная і чароўная казка не пакiдала iх нiколi.sahzavod  Бiблiятэкар Няменшая Т.В. выказвае вялiкую падзяку тэхнiчнаму работнiку бiблiятэкi Ляўчук Л.М. за прадастаўленыя казачныя касцюмы.