Выстава-панарама
«ГЭТА НАША З ТАБОЙ БІЯГРАФІЯ»,
прысвечаная 75-годдзю стварэння Жабінкаўскага раёна


biagrafia 215 студзеня 2015 года Жабінкаўскі раён адзначыў 75-годдзе з часу стварэння. З гэтай нагоды у фае Жабінкаўскай раённай бібліятэцы пачала работу выстава-панарама «Гэта наша з табой біяграфія».

Выстава складаецца з некалькіх разделаў.

Першы раздзел «З крыніц спрадвечных» прадстаўляе гістарычную спадчыну Жабінкаўшчыны да 1940 года.

Другі раздзел «Дарогамі вызвалення» расказвае аб краі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе прадстаўлены фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі аб людзях, загінуўшых у баях за нашу зямлю і імёны якіх носяць вуліцы горада Жабінка, дакументальныя звесткі аб баявых падзеях, якія праходзілі на Жабінкаўшчыне.

У раздзеле «Шчыра на ўспамін…» прадстаўлены фотаздымкі, кнігі, артыкулы, справаздачы савецкіх часоў.

Раздзел «Маленькі раён – вялікія людзі» знаёміць са знакамітымі нараджэнцамі нашага раёну і людзьмі, якія сваёй працай і справамі ўславілі наш край.

У раздзеле «Найноўшая спадчына» прадстаўлены розныя матэрыялы аб сучасным сацыяльна-эканамічным стане раёна, паказаны дасягненні ў розных галінах гаспадаркі. Адлюстравана дзейнасць буйных заводаў Жабінкаўшчыны – цукровага, камбікармавога.

Жабінкаўшчына літаратурная адлюстравана ў раздзеле «Роднай зямлі галасы», на якой прадстаўлены выданні з творчасцю нашых землякоў.

Раён на старонках прэсы, пачыная з 1940-х гг. да сучаснасці, прадстаўлены ў раздзеле «Навіны жыцця».

Архіўныя матэрыялы сацыяльна-эканамічнага стану раёна пры яго стварэнні прадстаўлены ў раздзеле «1940», лічбы сучаснага стану эканомікі – у раздзеле «2015».

         Запрашаем усіх да прагляду!

vs 1

   vs 2  

 

     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

vs 8