logotin15 лютага ў Мацеевіцкай сельскай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна “Афганістан – чорны боль”, прымеркаваная да 26-ай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Мерапрыемства адбылося сумесна з нядзельнай школай (выкладчыца Скаліна Святлана Васільеўна). У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні нядзельнай школы Антанюк Яўгенія, Аляксюк Марына, Ефлакова Анастасія, Калешка Антон, Скачыкоўскі Аляксей, Скачыкоўскі Віктар, Аляксюк Юлія. Бібліятэкар А.М.Паско распавёў пра прычыны, абставіны і наступствы афганскай вайны. Вучні нядзельнай школы даведаліся пра лёс воіна-інтэрнацыяналіста Міхаіла Міхайлавіча Шэвеля (выкарыстоўваліся матэрыялы сайта Жабінкаўскай ЦБС, раздзел “Афганистан – наша память и боль”). Была падрыхтавана кніжная паліца, дзе прэзентавалася 5 выданняў.