logotin20 лютага ў Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэцы праўшоў урок беларусазнаўства “Які гэта цуд – мова мая родная”, да дня беларускай мовы для вучняў 3-9 класаў. У бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Мову родную любіце”. Бібліятэкар паведаміў, што наша мова узнікла даўно, з яе дапамогай людзі абменьваюцца думкамі, робяць новыя адкрыцці, наладжваюць сувязі паміж народамі. Дзеці паслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”, паданне “Колькі жыць чалавеку” і зразумелі якая наша мова жывая, родная, гаваркая.

Даведаліся і пазналі для сябе такія новыя словы, як “зюзя”(бог зімы), “цёця” (багіня лета), “лазнік”(дух вогненнага паходжання). Чыталі вершы на беларускай мове і пра беларускую мову, краіну, народ: “Родная мова” М.Танк; “Беларуская мова” П. Панчанка; “Дарагая Беларусь” П. Броўка; “На мове роднай” М. Мятліцкі і іншыя.

Далей адказвалі на пытанні беларускіх загадак, загадак-жартаў. Паслухалі верш Э. Агняцвет “ Грамацеі”, а завершыўся урок вывучаннем дражнілак і лічылак на беларускай мове. Актыўнымі удзельнікамі былі: Саўчук Насця, Савашэвіч Даша (7 кл), Цярохіна Паліна(5 кл.)