Фото0822Некаторыя дзеці ідуць у школу ўмеючы чытаць. А хтосьці пасцігае навуку чытання з дапамогай настаўніцы. Арыентавацца ў кніжным прасторы дзецям дапамагаюць бібліятэкары.

Так на прыканцы лютага ў дзіцячую бібліятэку былі запрошаны першакласснікі СШ № 3 і СШ № 1 на пасвячэнне ў чытачы “Новый читатель пожаловал к нам”. Будучых чытачоў віталі лялечныя героі Заяц, Воўк і Мішутка. Праз тэатралізаваную пастаноўку дзеці пазнаеміліся з бібліятэкай, яе аддзеламі і правіламі карыстання. Вядучая ў забаўляльнай форме экзаменавала дзяцей на допуск да кніг. Бібліятэкары сябруюць з кнігамі. Таму ведаюць чароўныя словы, якія ажыўляюць літаратурных герояў. Разам з дзецьмі вырашылі стаць чытачамі пес Фото 0821Барбос і Дзюдзюка Барбідонская. Шмат першакласнікаў стала чытачамі. Тэатралізаванае прадстаўленне падрыхтавалі бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі: Прадзялюк Таццяна Іванаўна, Гурыш Вольга Дзмітрыеўна, Раманава Таццяна Іванаўна. 

Фото0818  Фото0823