logotin3 сакавіка ў раённай бібліятэцы была праведзена відэа-прэзентацыя па творчасці Рыгора Барадуліна "Да людзей з любоўю ідучы...", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння.          

Слухачоў-школьнікаў 10 "Б" СШ № 1 і 11-х класаў ліцэя г. Жабінка вядучая мерапрыемства бібліятэкар чытальнай залы Славуціч В.А. пазнаёміла з жыццевым і творчым шляхам народнага паэта Беларусі Р.Барадуліна. Ліцэісты Н. Неваднічык і Д. Кузнец прачыталі вершы паэта "Неруш", "Я слаўлю мамы светлае імя", "Забяры мяне, любая мама", "Я вас чакаў з вясны...". Шчырасцю і непасрэднасцю напоўнены вершы Р. Барадуліна, што прысвечаны роднаму Ушацкаму краю. Усім было цікава паслухаць песню "Трэба дома бываць часцей" на словы Р.Барадуліна, кампазітара І. Лучанка ў выкананні ансамбля "Сябры".

У мерапрыемстве былі выкарастаны відэафільмы пра Р. Барадуліна. З цікавасцю чытачы слухалі ў выкананні аўтара верш "Бацьку", глядзелі з удзелам  Рыгора Барадуліна фільм "Рыгор Барадулін", дзе гучалі вершы ў выкананні самога народнага паэта. Цікава, што ў гонар 75-гадовага юбілею Р. Барадулін быў засняты ў дакументальным фільме "Эпоха Барадуліна". "Ён сагрэў мне сэрца" - так пра гэты фільм казаў яго герой - народны паэт - Р.Барадулін. Паэзія Р.Барадуліна адчыняе дзверы людскіх душ, каб у сэрцах навечна пасяліліся дабро, праўда, прыгожосць. 

Пражыць сваё ў жыцці -

Адказнае мастацтва:

Адкуль прыйшоў, пайсці

А на зямлі застацца.

                                         Р. Барадулін