Mateevichi15 сакавіка ў Мацеевіцкай СБ  адбылося пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб'яднання «Благавест», прысвечанае Дню праваслаўнай кнігі. Мерапрыемства ладзілася разам з нядзельнай школай. Пад час пасяджэння адбылася гутарка-агляд  «Спачатку было Слова». Вядучая  С.В. Скаліна расказала дзецям пра рэлігійныя матывы ў творчасці А.С.Пушкіна, М.В.Гогаля і іншых класікаў рускай літаратуры. Гучалі тэматычныя вершы, якія чыталі Антанюк Яўгенія, Квачанюк Дар'я,  Кальман Марыя. З прывітальным словам выступіў  святар Аляксей Петрусевіч і ўручыў падарункі, праваслаўныя кнігі,  найбольш актыўным удзельнікам нядзельнай школы.