logotin8 красавіка 2015 г. ў Сцяпанкаўскай бібліятэцы да дня здароўя для вучняў 5-9 класаў прайшла гульня-падарожжа “Поезд здоровья”. Дзеці адправіліся ў падарожжа, на іх шляху было шмат прыпынкаў, на якіх яны адказвалі на пытанні.

Першы прыпынак “Зялёная аптэка”, размова пра лекавыя расліны і хваробы ад чаго яны карысны.

Другі прыпынак “Мыйдадыр”, дзеці адказвалі на пытанні, як напрыклад у лесе абысціся без мыла.

Наступны прыпынак меў назву “Хуткая дапамога”, размова і пытанні пра лекавыя расліны, якія трэба ведаць каб аказаць хуткую дапамогу калі есць рана ці што рабіць калі сонечны ўдар.

Далей прыпынак “Спартыўны”, пытанні пра розныя віды спорту і самы апошні прыпынак у нашым падарожжы меў назву “Небалейка”,  дзеці адказвалі, што трэба рабіць каб не захварэць.

Добра адказвалі на пытанні: Савашэвіч Даша, Саўчук Настасся, Цярохіна Паліна, Лабко Дзіма, Самасюк Сярожа і іншыя.