logotin15 красавіка ў Мацеевіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках дзейнасці клуба “Благавест” была праведзена духоўная гутарка “Велікоднае яечка”, прымеркаваная да Вялікадня – Светлага Хрыстовага Уваскрэсення. У мерапрыемстве бралі ўдзел 11 чалавек, вучні 1 і 2 класаў разам з настаўніцай Лугоўскай Аксанай Генадзьеўнай. Бібліятэкар А.М.Паско распавёў пра гісторыю свята, дзеці азнаёміліся з кніжнымі выданнямі праваслаўнай Царквы, прысвечанымі велікоднай тэматыцы. Асаблівы акцэнт рабіўся на кнізе Яўгенія Паселяніна «Кто первым вошёл в рай?». Цікавасць да гэтай кнігі выявіла вучаніца 1 класа Яраш Аляксандра.