20150430 15375930 красавіка 2015 года ў раённай бібліятэцы на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Суразмоўнік” адбылася сустрэча з лаўрэатам прэміі ім. У. Калесніка, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнікам - Анатолем Арцёмавічам Брытуном.

Нарадзіўся ён у 1957 годзе ў весцы Баранцы Жабінкаўскага раёна. Жыве і працуе ў Брэсце. А.А. Брытун піша раманы і аповесці, рыхтуе да друку легенды і паданні для рэспубліканскіх перыядычных выданняў і літаратурных часопісаў “Полымя” і “Маладосць”. Пад час сустрэчы, якая доўжылася больш 2 гадзін, атрымаўся цікавы, шчыры дыялог пісьменніка з чытачамі. Аўтар распавёў пра сябе, сваю творчасць, пра тое, як пісаў прыгодніцкі раман пра Белавежскую пушчу “Пах мускусу”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання даведаліся над чым зараз працуе пісьменнік, пра яго новы раман “Сяліба”. Цікава расказалі пра творчасць А. Брытуна мясцовыя пісьменнікі – Расціслаў і Анатоль Бензярукі. На прыканцы сустрэчы пісьменнік паабяцаў яшчэ прыехаць да сваіх землякоў з новымі кнігамі.