logotin14 мая ў Мацеевіцкай сельскай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 10 чалавек, вучні 1 і 4 класаў. Бібліятэкар Паско А.М. распавёў удзельнікам імпрэзы пра дзяржаўныя сімвалы нашай Айчыны – герб, сцяг і гімн, растлумачыў дзецям, з якіх элементаў складаецца дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і што гэтыя элементы абазначаюць.