logotin16.05.2015  у Азяцкай СБ прайшла конкурсная праграма “Счастливая семья – здоровая семья”. Пачалося мерапрыемства з верша “Сям’я”. Потым дзеці падзяліліся на 2 каманды “Веселая семейка” і “Сладкое яблочко” і пачалася конкурсная праграма. 1 конкурс “Здоровое питание”. Бібліятэкар называла дзецям прадукты харчавання, калі ежа была палезная дзеці хлопалі ў ладошы, калі не – топалі нагамі. 2 конкурс “Физкультминутка”. Бібліятэкар чытае вершык, а каманды, у сваю чаргу, выконваюць тыя рухі, пра  якія гаворыцца ў гэтым вершы. 3 конкурс “Пантомима”. Адна каманда паказвае другой дзіцячыя вершы Агніі Барто: Наша Таня…, Уронили мишку…, Идет бычок…, Зайку бросила…, Мишка косолапый…, другая каманда павінна здагадацца што ж гэта за вершы. І апошні конкурс “Веселые нотки”. Бібліятэкар загадвае кожнай камандзе песню, калі каманда яе адгадвае, то атрымлівае бал. У канцы мерапрыемства падвялі вынікі. Перамагла “дружба”.