logotin19 мая 2015 г. у Жабінкаўскай раенай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа “Жыцце – гэта дар, жыцце – гэта свята…” , прысвечанае 75-годдзю з Дня нараджэння беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага. На сустрэчы прысутнічалі вучні 8 А і 9 А класса СШ № 1. Ім было цікава даведацца пра жыццевы і творчы шлях пісьменніка, пра кнігі, напісаныя У.Ліпскім. Кніга “Мама: малітва сына” была напісана пісьменнікам да 100-годдзя з Дня нараджэння сваей мамы Марыі Адамаўны. І.Шамякін так казаў пра гэту кнігу: “…Кніга “Мама”: малітва сына” можа стаць побач з узорамі сусветнай паэзіі. Менавіта не прозы – а высокай паэзіі…”. Паэт А.Зэкаў з нагоды выхаду гэтай кнігі напісаў верш “Маліся, сын…”

А ты маліся, сын, маліся,
Душу сваю малітвай супакой
Магчыма Там, у райскай высі,
Пачуе мама ўрэшце голас твой…

Урыўкі з аудые-кнігі школьнікі пачулі ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч, неуміручай у сваей ролі Ганны Чарнушкі з фільма “Людзі на балоце”. На сустрэчы былі выкарыстаны фрагменты з гэтага фільма. У.Ліпскі напісаў цыкл дакументальна-мастацкіх біяграфій людзей: “Нарачанская чайка” (пра Марыю Захарэвіч), “Сын дня” (пра Анатоля Нятылькіна), “Крутыя версты” (пра Героя Савецкага саюза), “Басанож па Зорках” (пра славутага кампазітара І.Лучанка). Вучням было цікава паслухаць пра кнігі У.Ліпскага “Бацька: пісьмы сына”, “Я. Праўдзівы апавяд пра твой і мой радавод”.