logotin10.06.2015 у Азяцкай СБ адбылася інфармацыйная гадзіна “Сімвалы нашай Радзімы”. Бібліятэкар  паведала дзецям значэнне герба і сцяга для любой краіны. Растлумачыла што азначае кожная дэталь герба Беларусі, колеры сцяга і арнамент. Прайшла гульня “Мы думалі, а аказалась…”, на якой дзеці самастойна далі азначэнні такім словам як герб, гімн, сімвал, сцяг, геральдыка і інш. У канцы мерапрыемства былі зачытаны правільныя адказы, каб дзеці змаглі параўнаць са сваімі.