IMG 39963 ліпеня ў Жабінкаўскім гарадскім Доме культуры прайшло свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Раенная бібліятэка падрыхтавала да гэтай знамянальнай даты разгорнутую кніжную выставу “Заўседы жыві і квітней, Беларусь”, якая складалась з трох раздзелаў: “Беларусь – прыгожы край”, “Мы – беларусы”, “І будзе гучаць слова беларусаў”.

У першы раздзел увайшлі кнігі аб запаведніках, здраўніцах, замках, аб’ектах турызму Беларусі.

Другі раздзел змяшчаў кнігі аб сімвалах дзяржаўнасці і прагнозных паказчыках развіцця Рэспублікі, знакамітых людзях, якія праслаўлялі і праслаўляюць нашу краіну.

У трэцім раздзеле прадстаўлялася мастацкая літаратура беларускіх аўтараў.

IMG 4001

 

IMG 3994