logotin02.09.2015 у чытальнай зале раенай бібліятэкі была праведзена паэтычна-музычная вечарына да 105-й гадавіны з Дня нараджэння Ларысы Геніюш “… Як жыць – дык жыць для Беларусі…”. Школьнікі пазнаеміліся з жыццевым і творчым шляхам беларускай паэткі, паслухалі вершы Л.Геніюш “Беларусь”, “Беларуска”, “Малюе восень”, “Незгінай мяне” і інш. Вядучымі мерапрыемства былі выкарыстаны слайды па творчасці Л.Геніюш. Цікавасць вучняў вызвалі песні на словы Л.Геніюш “Запяі мне песню” у выкананні артысткі Вальжыны Цярэшчанкі, “На начлезе”, “Родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры”. На сустрэчы вядучыя расказалі пра зборнікі вершаў Л.Геніюш “Белы сон”, “На чабары настояна ”, пра твор вялікай мастацкай сілы “Споведзь”, прысвечаны шляху Ларысы Геніюш – жанчыны-беларускі для якой Бог і Бацькаўшчына былі найвышэшымі праўдамі на зямля.

Ты мой шлях круты,
Ты мой боль святы,
Беларусь мая, мой алтар!