20150908 121449На пачатку верасня дзіцячая бібліятэка прапанавала для вучняў 3-х класаў першай і трэцяй сярэдніх школ горада гадзіну роднай мовы “Вандроўка да роднага слова”.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Далучыся да роднага слова”, на якой прадстаўлены выданні для малодшага школьнага узросту: Пятро Сіняўскі “Зачараваная гаспадарка”, Ніна Галіноўская “Леў смяецца”, Яніна Жабко “Загадкі казачнай хаткі” і “Самая родная”, Генадзь Аўласенка “Вася Лайдачкін у краіне Казак” і “Вася Лайдачкін у краіне Шкоджных Звычак”, Марыя Верціхоўская “Залатыя зярняты: тлумачальна-перакладны слоунік”, Галіна Пшонік “Гісторыі былога лесу”, Іван Шамякін “Цуд на краі свету” і іншыя. 

Каб абудзіць цікавасць дзяцей да роднай мовы бібліятэкары Гурыш Вольга Дзмітрыеўна, Прадзялюк 20150901 101215Таццяна Іванаўна і Раманава Таццяна Іванаўна прысутным прапанавалі разнастайную праграму на беларускай мове: гучалі вершы, прысвечаныя роднай зямліцы, здзейснілі відэападарожжа па Белавежскай пушчы, правялі гульню “Чароўны куфэрак”.

Вядучыя нагадалі вучням, что ўсё пачалося з кнігі. Каб замацаваць веды быў паказан відэаматэрыял пра гісторыю ўзнікнення кнігі.

З мерапрыемства ў школу дзеці пайшлі з добрым настроем.

20150908 152656 20150908 115725

 

20150908 121458 20150908 152554