CAM00368На пачатку лістапада дзіцячая бібліятэка распачала месячнік па папулярызацыі нацыянальнай беларускай літаратуры сустрэчай з мясцовым пісьменнікам Р.М.Бензяруком. Для вучняў 4-х класаў СШ № 1 на пачатку сустрэчы бібліятэкары Гурыш В. Дз., Прадзялюк Т. І. і Раманава Т. І. чыталі вершы, прысвечаныя роднай зямлі, гулялі ў загадкі, правялі гульню “Чароўны куфэрак”.

Галоўны госць мерапрыемства Расціслаў Мацвеевіч распавёў пра свой творчы шлях, пра свае першыя крокі ў літаратуры, зачытаў некаторыя свае вершы і апавяданні.

Нягледзячы на невялікі ўзрост юныя чытачы праявілі цікаўнасць да пісьменніка і засыпалі яго пытаннямі. Атрымаўся цікавы дыялог.

Увазе дзяцей была прапанавана выстава твораў пісьменніка "Галасы дзяцінства", надрукаваных у кнігах і часопісах: “Азбука наадварот”, “Сорак дарог”, “Тры свечкі”, “Чаму солнца рана ўстала”, “Патапка і яго сябры”, “Вавёрчына дзякуй”, “Птушка шчасця” і іншыя, а таксама часопісы “Вясёлка” і “Лесавік”. Усе часопісы, дзе друкаваліся CAM00373творы пісьменніка, не змаглі змесціцца на выставе. Бо іх шмат. У дзіцячай бібліятэцы захоўваюцца гэты часопісы з 1990-х гадоў. Прапануем усім, кто цікавіцца творчасцю Р.М.Бензерука, наведаць дзіцячую бібліятэку, каб пазнаёміцца з творамі пісьменніка розных гадоў.

 

 CAM00370