logotin8 лістапада 2015 г. у Сцяпанскай бібліятэцы прайшла  гульня-віктарына “Таямніцы беларускіх слоў” для вучняў  7-9 класаў (у рамках месячніка папулярызацыі мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”).

Вядучы (бібліятэкар) паведаміў пра прыгажосць роднай мовы. Пасля пачалася гульня. Спачатку вызначылі, як дзеці ведаюць родную мову, для гэтага правялі размінку, былі названы словы на беларускай мове, а дзеці адказвалі на рускай. У наступным этапе гульні дзеці выцягвалі карткі і кожны павінен быў гучна назваць спачатку слова на беларускай мове, а потым на рускай. Далей удзельнікам былі прапанаваны спісы слоў ужо на рускай мове, а яны перакладалі на беларускую.

Далей гульню працягваў “Літаратурны марафон”, чыталі ўрыўкі твораў Я. Колас “Новая зямля”, У.Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха” і разам перакладалі незвычайныя словы (напрыклад “альтанка”, “шыпшына”, “хмызы”)

Актыўна ўдзельнічалі: Саўчук Насця, Савашэвіч Даша (8 кл.).