20151123 10103823 і 24 лістапада 2015 г. у дзіцячай бібліятэцы для вучняў 2-х класаў СШ № 1 прайшла гадзіна роднай мовы “Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем”. Бібліятэкар Раманава Т.І. правяла прэзентацыю выставы “Маіх радкоў няма без Беларусі” і “Бабулін куфэрак”.

На выставе “Маіх радкоў няма без Беларусі” прадстаўлены творы мясцовых пісьменнікаў: І.Арабейка “Сказаць хачу”, Р.Бензерук “Вавёрчына дзякуй”, “Азбука наадварот”, “Тры свечкі”, “Патапка і яго сябры”; А.Бензерук “Свята для сэрца”, “Касцюшкі Сяхновічскія”, “Крупчыцы 1794 год”; В.Гадулька “Голас”, “Кропелька сонца”; А.Ганчук “Белы ганак”; А.Жабінкоўская “Свет мой,

20151124 112010 зеркало”, “Улитка-слеза”; А.Каско “Два сонцы”, “Нічога больш», “Межавыя знакі”, “Прыадхінуты небасхіл”, “Набліжэнне”; В.Сахарчук “Даніна”; Н.Сідорка “Пялёсткі”. А таксама “Літаратурная карта Берасцейшчыны”, “Берасцейскія карані”, “Літаратурная Берасцейшчына”.

Выстава аформлена ў беларускім стыле з выкарыстаннем элементаў беларускага народнага строю (паясы, фартухі), выявы валошак.

У афармленні куточка беларускай кнігі “Бабулін куфэрак” выкарыстаны беларускі народны касцюм, рушнікі, фартухі. У куточку прадстаўлены кнігі пра нашу радзіму, беларускія 20151124 111910народныя строі, беларускія святы: В.Ліцьвінка “Святы і абрады беларусау”, Л.Маленка “Беларускі народны косцюм”, В.Лабачэўская “Повязь часоў – беларускі ручнік”, М.Віннікава “Скарбы з вясковых куфраў”, В.Цітоў “Этнаграфічная спадчына”, У.Ліпскі “Я тут жыву”, У.Ягоўдзік “Сем цудаў Беларусі” і іншыя.

Потым бібліятэкары Гурыш В. Дз., Прадзялюк Т.І. і Раманава Т.І. пазнаёмілі дзяцей з вершамі беларускіх пісьменнікаў пра нашу Беларусь, пагулялі20151123 101920 у загадкі, здзейснілі відэападарожжа па Белавежскай пушчы.

З мерапрыемства дзеці пайшлі з добрым настроем.