sviata226 лістапада 2015 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзена Свята кнігі “Што ў душы, тое будзе і ў слове”, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. На свяце прысутнічалі навучэнцы ліцэя і школы № 1 г. Жабінкі, а таксама прыхільнікі творчасці вялікага беларускага пісьменніка.

Уладзімір Караткевіч… Гэта яго называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Лёс даў Уладзіміру Сямёнавічу кароткае жыццё - усяго няпоўныя 54 гады, але ён здолеў з бляскам сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, драматургіі, публіцістыцы і крытыцы, у дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе. Вядучыя пазнаемілі прысутных з творчай біяграфіяй У. Караткевіча. Прыгожа гучалі вершы са зборнікаў паэзіі Караткевіча “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі” ў выкананні інжынера-праграміста раённай бібліятэкіsviata 3 Андрасюка Дзмітрыя. Чытачы з цікавасцю глядзелі ўрыўкі з кінафільмаў “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”.

Гасцямі свята сталі Алесь Канстанцінавіч Каско - наш знакаміты зямляк, паэт, перакладчык, эсэіст, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, У. Калесніка, міжнароднай прэміі Г. Краснаперкі. Аўтар зборнікаў “Набліжэнне”, “45”, “Нічога больш”, “Трохкроп’е” і інш. ; Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч – лінгвіст, выкладчык, перекладчык, паэт, аўтар вершаваных зборнікаў “Жыццёвае веры прадзіва”, “Святло дарогі”, кнігі перакладаў “Такая тонкая размовы ніць”, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта sviataімя А. С. Пушкіна.

Госці вельмі цікава расказалі пра сустрэчы з пісьменнікам, якого яны асабіста ведалі.

Упрыгожыла свята Аксана Пракошына цудоўна выканаўшы песню “К табе, Беларусь”.