І хай сабе-
з нагоды,
без нагоды,
я паўтару,
хоць колькі пройдзе год:
калі пясняр такі ёсць у народа,
то за яго
паклон табе,
народ!...

Пашкоў Г.

IMG 8683

26 студзеня ў раённай бібліятэцы быў праведзены агляд літаратуры, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння І. Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў в. Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Ў чытальнай зале раённай бібліятэкі прысутнічалі вучні 11 “А“ ліцэя і 10 “А“ СШ №1, таксама паклоннікі творчасці І. Шамякіна. Уражвае вялікая працаздольнасць пісьменніка, яго творчая апантанасць. Раман за раманам, кніга за кнігай… Проза драматургія, дарожны нарыс, артыкулы, рэцэнзіі… Аўтар быў надзелены зайздросным умельствам пісаць цікава. Яго кнігі чытаюцца з захапленнем ад першай да апошняй старонкі. У кнігах прысутнічалі высокародныя, сумленныя іIMG 8703 мужныя героі, патрыёты сваёй Бацькаўшчыны, верныя сябры, надзейныя і адданыя ў каханні. І. Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Большасць твораў пісьменніка так ці інакш былі звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Вучням было цікава слухаць аб раманах, аповесцях пісьменніка і глядзець урыўкі з кінафільмаў такіх твораў як “Трывожнае шчасце“, “Глыбокая плынь”,”Снежныя зімы“,”Помста“, “Сэрца на далоні”, ”Вазьму твой боль” і інш. Не меньшы інтарэс вызвалі ў прысутнічаючых творы І. Шамякіна, прысвечаныя мірнай працы - раманы “Крыніцы“, “Атланты і карыятыды”, ”Сатанінскі тур”, “Палеская мадонна”, “Крывінка”, “Адна на падмостках” і інш. У канцы слухачам было паказана цікавае відыё “Прэзентацыя ў у Нацыянальнай акадэміі навук 23 томнага выдання збору твораў І. Шамякіна”, дзе выступалі пісьменнікі, крытыкі літаратуры, пісьменніца Таццяна Шамякіна, дачка пісьменніка. Большага помніка для пісьменніка, чым збор твораў - няма. Гэта храм мастацкаму слову і стварыў яго – І. Шамякін - вось галоўная думка выступаючых на гэтай прэзентацыі. Акідваючы позіркам здзейсненае пісьменікам міжволі прыгадваецца верш Я. Купалы з “Кутка жаданняў”

З цэлым народам гутарку весці,-
Сэрца мільёнаў падслухаць біцця-
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця…

Зараз з народам вядуць гутарку творы народнага пісьменніка,
творы- наказы нашчадкам- шанаваць і любіць сваю мову,
літаратуру, Бацькаўшчыну!

Сёння табе- гонар і пашана,
Прывітанне ад братоў, зарніц…
Напісаў нямала ты раманаў,
Хто ж не піў з тваіх жывых “ Крыніц?”

Паўлюк Прануза.