logotin19 лютага 2016 г. у Сцяпанкаўскай бібліятэцы ў рамках паседжання клуба "Лесавік" прайшоў завочны экскурс у прыроду “Беларускія балоты - багацце нашай краіны” (да дня водна-балотных абшараў). 

Удзельнікам клуба загадзя было дадзена заданне выпісаць з кніг пра расліны і жывёл балот.

Дзеці даведаліся, як утварыліся балоты, пра таямніцы балот, цікавыя гісторыі. Далей удзельнічалі ў конкурсах:

1)“Аптэка на балоце”, адказвалі на пытанні пра лекавыя расліны балот;

2)“Таямнічыя расліны”, пытанні пра незвычайныя расліны балот, напрыклад, балотная расянка;

3)“Адгадай, хто я?”, гэта віктарына пра птушак і жывёл, якія жывуць на балотах.

Добра адказвалі на пытанні: Савашэвіч Даша, Саўчук Насця, Цярохіна Паліна.