melezh23 лютага 2016 г. у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа “Вялікі дар нашчадкам”, прысвечанае 95-годдзю з Дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга і публіцыста, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа Івана Паўлавіча Мележа. На сустрэчы прысутнічалі вучні ліцэя і 10 “А” класа СШ № 1.

“Ёсць у кожнага свой, мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшым, даражэйшым… Уся сіла чалавека — у зямлі. І сіла ўся, і радасць! Няма зямлі — няма, лічы, і чалавека!», - так казаў пісьменнік.

Ён пражыў толькі 55 год... Адной славутай «Палескай хронікі» хапіла бы, каб Іван Мележ заняў ганаровае melezh1месца ў гісторыі беларускай літаратуры XX ст., а ён напісаў яшчэ шмат выдатных твораў - апавяданняў, аповесцей, нарысаў, п'ес.

melezh2Вядомы на ўвесь свет паэт Максім Танк сказаў пра Івана Мележа: “Яму не было патрэбы прабівацца ў літаратуру. Яна сама яго паклікала, калі ён са скарынкай хлеба ў кайстры пасвіў статак, калі знаёміўся з кніжнай мудрасцю, а потым з вінтоўкай у руках ішоў па цяжкіх і горкіх дарогах вайны, калі, паранены, вырываўся з кіпцюроў смерці”.

У заключэнне сустрэчы ўвазе прысутных былі прадстаўлены інсцэніроўкі з рамана «Людзі на балоце» - «Спатканне Ганны і Васіля» і «Размова Яўхіма з бацькамі аб жаніцьбе на Ганне Чарнушцы» ў выкананні вучняў ліцэя, кіраўнік - Юрчук Алла Васільеўна.