krapiva1На абанеменце Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана выстава літаратуры «Ён заслужыў любоў народа…», якая прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, байкапісца Кандрата Крапівы

Выстава складаецца з дзвух раздзелаў: «Жыве крапівінскае слова…» і «Творца ў часе і па-за часам…».

У першым раздзеле прадстаўлены творы Кандрата Крапівы, у другім – даследванні творчасці пісьменніка і біяграфічныя матэрыялы аб К.Крапіве, напісаныя вядомымі беларускімі даследчыкамі.

Да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы прымеркавана і віртуальная выстава з аднайменнай krapivaназвай, якая змешчана на нашым сайце.

Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з творчасцю Кандрата Крапівы!