20160315 144257Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? —
Смех, дый годзе:
Я — пякучка-крапіва.
Я расту вось тут пад плотам
І не так даўно узышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.

К. Крапіва


15 сакавіка 2016 г. у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа “Ён заслужыў любоў народа”, прысвечанае да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага байкапісца, народнага пісьменніка Беларусі - Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча). На сустрэчы прысутнічалі вучні школы-інтэрната.

Бібліятэкар Ятчанка Лілія Анатолеўна пазнаёміла з творчасцю і біяграфіяй Кандрата Крапівы. Вучні з цікавасцю слухалі і глядзелі ўрыўкі з кінафільмаў па творах Крапівы, такіх як “Хто смяецца апошнім“, “Брама неўміручасці” і мультыплікацыйныя байкі “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”. Чытачы ўбачылі цікавае20160315 144316 відэа, як у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Маскве праходзіла выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка беларусі Кандрата Крапівы.