IMG 49102 красавіка 2016 г. у цэнтральную раённую бібліятэку завіталі госці - пісьменнікі-берасцейцы з нагоды вялікага літаратурнага свята - Міжнароднага дня дзіцячай кнігі. На літаратурнай сустрэчы прысутнічалі вучні СШ №3, школы-інтэрната, ліцэя, чытачы сталага ўзросту - сапраўдныя аматары творчасці пісьменнікаў.

Пачынаючы з 1967 г. па ініцыятыве і рашэнню Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка з Даніі Ганса Хрысціяна Андэрсана, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Звычайна да гэтага дня ў многіх краінах арганізоўваюць творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, конкурсы, выставы, канферэнцыі і фестывалі, прысвечаныя лепшым кнігам свету. Тым самым падкрэсліваецца вялікая роля дзіцячай кнігі ў фарміраванні духоўнага і інтэлектуальнага аблічча новых пакаленняў.

На творчую сустрэчу ў раённую бібліятэку прыехалі: Аляксандр Міхайлавіч Валковіч — журналіст,IMG 4906 пісьменнік, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор года ў намінацыі “Краязнаўчая літаратура“ 2013 года за альманах “Астрамечаўскі рукапіс“; Анатоль Арцёмавіч Брытун — сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Калесніка 2014 года за раман “Пах мускусу” і наш зямляк з вёскі Баранцы; Настасся Нарэйка — сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналістка з 2aprelyaКамянца; Анатоль Расціслававіч Бензярук - гісторык, пісьменнік, журналіст, краязнаўца, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка.

Удзельнікі мерапрыемства з вялікай цікавасцю паслухалі аповяды пісьменікаў пра сваю творчасць, задавалі пытанні, на якія былі дадзены цікавыя, шчырыя адказы.