logotin7 красавіка 2016 г. ў Сцяпанкаўскай біблітятэцы прайшоў урок-прафілактыка “Здароўе ў тваіх руках” для вучняў 4-8 класаў. Урок складаўся з заданняў: першае заданне мела назву “Скучен день до вечера – коли делать нечего», дзеці сабралі прыказкі і прымаўкі пра здароўе, якія загадзя напісаны на паперы і пераблытаны.

Далей дзеці адказвалі пра шкоду курэння, а заданне мела назву «Кто курит табак – тот сам себе враг».

Трэцяй была эстафета “Чистюли”, з прыгатаванага набора рэчаў, вучні выбіралі па чарзе тое, што трэба, каб выглядаць прыгожа і чыста.

У конкурсе “Как питаешься, так и улыбаешься”, удзельнікі адказвалі на пытанні і загадкі пра садавіну і агародніну.

Завершыўся ўрок віктарынай, гучалі агульныя пытанні па здароваму ладу жыцця.

Актыўныя ўдзельнікі : Савашэвіч Даша, Саўчук Насця, Цярохіна Паліна.