…Благаславёны паэтычным словам,
Напоўненым надзеяй і тугой,
Ты ў гэты свет прыйшоў невыпадкова…

Васіль Сахарчук

17 мая ў раённай бібліятэцы прайшоў вечар-успамін, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння нашага зямляка – паэта Васіля Гадулькі. Прысутнічалі вучні ліцэя і СШ № 1, пісьменнікі Іван Трафімавіч Дацкевіч і Расціслаў Мацвеевіч Бензярук, аматары паэіі юбіляра, а таксама у бібліятэку завіталі госці з г. Кобрына: Мікалай Мікалаевіч Гадулька – страечны брат паэта, Валянціна Міхайлаўна Саўчук – аднакласніца паэта, Аляксандр Васільевіч Мех – аматар творчасці Васіля Гадулькі. 

У маёвыя дні, 70 год назад, прыйшоў на зямлю Васіль Гадулька. Прыйшоў, каб сказаць сваё прыгожае, шчырае слова пра сваю родную зямлю, якую ён так любіў. Нарадзіўся Гадулька Васіль Уладзіміравіч 18 мая 1946 г. ў вёсцы Федзькавічі Жабінкаўскага раёна. Вядучыя вечарыны Славуціч В. і Пашкевіч І. пазнаёмілі чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам паэта. Калі чытаеш вершы Васіля Гадулькі, яны здаюцца нам такімі роднымі, знаёмымі і вельмі-вельмі блізкімі. Кожны радок кладзецца на сэрца, хвалюе глыбокія куточкі душы. У выкананні В. Славуціч, Д. Андрасюка і І. Пашкевіч гучалі вершы “На хвалях пяшчоты плыве маё сэрца, не тоне…”, “ Ноч цемру ўжо грувасціла над вёскай”, “Сумна мне, горыч на сэрцы ляжыць” і інш. Жабінкаўскі пісьменнік Расціслаў Мацвеевіч Бензярук расказаў пра тое, як доўга і цяжка ішла першая кніга паэта “Голас” да чытача, – зборнік выйшаў толькі праз 10 год пасля смерці паэта – і адзначыў, што ў гэтым годзе ў Беластоку, у Польшчы, выйшаў новы зборнік В. Гадулькі “Па-над сцежкай лёсу”, у які уключанаIMG 5011 перапіска паэта з паэтэсай Галінай Самойла. 

З задавальненнем чытачы слухалі ўспаміны пра В. Гадульку пісьменніка Івана Дацкевіча, Мікалая Гадулькі і Валянціны Саўчук. Памяць пра паэта захоўваецца і ўзрастае разам з прыгажосцю нашага роднага, матчынага слова, якім так многа нам сказаў наш зямляк паэт Васіль Гадулька. Нам засталася яго спадчына, яго паэзія - паэзія чыстай красы.

  

vistava