logotin1 чэрвеня  2016 г. у Сцяпанкаўскай бібліятэцы для вучняў 2-8 класаў прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Усмешкі дзяцінства”. Вядучы (бібліятэкар) паведаміў пра летнія канікулы, дзень аховы дзяцей. Далей дзеці чыталі вершы пра лета, потым былі конкурсы: пазнавальныя пытанні пра прыроду, загадкі-падманкі.

Дзеці паказалі свае веды ў конкурсах  “Дагавары слова”, “Хто гэта?” (пытанні па мультфільмах). Весела прайшла гульня-казка “Рэпка”, дзеці самі прымалі ўдзел і стваралі вобразы герояў. Потым аб’явілі конкурс летніх чытанняў “Лето, книга, я – друзья”, для якога загадзя напісана аб’ява і  прыгатавана каляровая скрыначка і манеткі з лічбамі. Колькі хто бярэ кніг, манетку з такой лічбай кладзе ў скрыначку. Хто перамог даведаемся ў канцы лета.