IMG 5679 202x1143 ліпеня ў Жабінкаўскім гарадскім Доме культуры прайшло свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала да гэтай знамянальнай даты разгорнутую кніжна-ілюстрацыйную выставу “Заўседы жыві і квітней, Беларусь”, якая складалася з трох раздзелаў: “Мой край, бульбяны і жытні”, “Мы – беларусы”, “Летапіс Перамогі”.

У першы раздзел увайшлі кнігі, дакументы і фотаздымкі аб Жабінкаўшчыне.

Другі раздзел змяшчаў кнігі аб Рэспубліцы Беларусь у цэлым: сімвалах дзяржаўнасці, прагнозных паказчыках развіцця Рэспублікі, знакамітых людзях, якія праслаўлялі і праслаўляюць нашу краіну.

У трэцім раздзеле прадстаўляліся дакументы аб Вялікай Айчыннай вайне і Перамозе.

Выстава мела поспех у жыхароў горада.

 IMG 5683 202x359 IMG 5742 202x152 IMG 5729 202x114 IMG 5685 202x114 IMG 572677 202x219 IMG 5682 202x114