logotin31 ліпеня 2016 года ў Сцяпанкаўскай бібліятэцы адбылася тэатралізаваная пастаноўка «Прыгоды цара Гароха». Чытачы Сцяпанкаўскай бібліятэкі правялі мерапрыемства разам з наведвальнікамі Арэпічскай бібліятэкі.

Дзеці ў вобразах казачных герояў: цар Гарох (Аўсяйчук Дар'я), вядучая-казачніца (Цярохіна Паліна), Баба-Яга (Новік Лера), Пепі - доўгая панчоха (Аўсяйчук Карына), царэўна-Несмяяна (Саўчук Насця), царэўна-Лета (Савашэвіч Дар'я) усіх весялілі.  Акрамя загадак былі праведзены для прысутных забаўныя конкурсы “Бабка-Ёжка”, “Слёзы царэўны”. Сустрэча ў бібліятэцы завяршылася "салодкім" сталом.

garoh