bagdan8 снежня 2016 г. для вучняў 10-11 класаў ДУА «Ліцэй г. Жабінкі» была прадстаўлена відэапрэзентацыя «Васільковы спеў» прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы Максіма Багдановіча.


Вечна светлы i вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся – і плачам,
Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.

У. Караткевіч «Багдановічу»

Вядучыя Андрасюк Д.С. і Андрасюк Ю.Г. пазнаёмілі прысутных с жыццём і творчасцю гэтага таленавітага юнака. Максім Багдановіч… Кароткі быў яго жыццёвы век, які вымяраецца двацаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім узросте толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закончыў. Максім Багдановіч дасягнуў шырокага прызнанняbagdan1 сучаснікаў і нашчадкаў. Яго імя стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас.

Навучэнцам былі паказаны відэаролікі на кампазіцыі «Слуцкія ткачыхі» і «Зорка Венера» на словы Максіма Багдановіча ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

У Максіма Багдановіча было шмат творчых планаў, ён хацеў выдаць шэраг паэтычных зборнікаў, але здзейсніць гэтыя намеры не змог, 25 мая 1917 г. у двадцаціпяцігадовым ўзросце з-за абвастрэння хваробы Максім Багдановіч памёр. Пахаваны ў Ялце на гарадскіх могілках. На крэсле ля самага ложка паэта быў знойдзены верш – перадсмяротнае прызнанне:

Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты.