logo18 лютага 2018 г., напярэдадні Міжнароднага дня матчынай мовы, толькі беларуская мова гучала ў сцянах Ленінскай сельскай бібліятэкі. У рамках літаратурна-музычнай кампазіцыі “Шануй роднае слова” гучалі беларускія вершы і песні, наведвальнікі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, пазнаёміліся з самымі цікавымі кнігамі на роднай мове.

Узнёслая атмасфера мерапрыемства не пакінула раўнадушнымі нікога – дзеці і дарослыя з задавальненнем адклікнуліся на прапанову прачытаць свае любімыя беларускія вершы.Удзельнікі свята пакідалі памяшканне бібліятэкі пад гукі “Малітвы” гурта “Песняры” і са светлым роздумам у душы, выкліканым заключнай цытатай знакамітага сына зямлі беларускай, Максіма Танка: “…З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго – ты выткана, дзiўная родная мова”.

len23