Bichel22 лютага 2018 года ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар-партрэт «Абдымаюць рукі Беларусь…» да 80-годдзя з дня нараджэння беларускай і савецкай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай для вучняў 8 «В» класа ДУА «СШ №1 г. Жабінка» і іх класнага кіраўніка Шэйка Людмілы Мікалаеўны.

«Абняла мяне Беларусь, запаланіла, трымае».
Данута Бічэль-Загнетава

Вядучыя літаратурнай сустрэчы, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі Андрасюк Ю.Г. і Славуціч В.А., з дапамогай відэапрэзентацыі пазнаёмілі прысутнічаючых з жыццёвым і творчым шляхам знакамітай паэткі.

Ёсць у беларускай культуры знакавыя асобы, якія сталі ўвасабленнем нацыянальнага характару, роднае мовы. І гэтая знакавасць належыць ім па праве іх таленту, бязмежнай любові да чалавека, да роднае зямлі. Такою асобаю была і застаецца Данута Бічэль—Загнетава. Яе паэзія вабіла і чаравала не адно пакаленне беларусаў.

Вершы Дануты Бічэль перакладзены на 13 моў свету, у тым ліку – англійскую, нямецкую, польскую, літоўскую, рускую, украінскую, хіндзі і інш.

 Bichel1